В історії важко знайти більш підлу державу, ніж Росія

0
112

Ні на що не здадуться навіть найкращі нагоди й готовність допомогти, якщо сама нація не виборює й не кує своєї долі власною боротьбою. – С. Бандера

Менавіта гэтыя словы сёння актуальныя як ніколі. Акупацыйны рэжым, які дваццаць год нішчыў і разбураў беларускаю дзяржаву, разам са сваім гаспадаром – маскоўскай імпэрыяй зла выйшаў на фінішную прамую свайго існавання. Апошні спектакль пад назвай “выбары” засведчыў галоўнае: людзі не верыць ні гэтаму рэжыму ні яго падстаўной апазыцыі. Тут не трэба ніякая доказы, бо яны відавочныя – гэта пустыя ўчасткі. Грамадства зрабіла новы якасны крок наперад, татальнае непрыняцце чужой улады, спадзяванне толькі на свае сілы. Апошні момант вельмі важны для разумення. Сама канцэпцыя байкоту, прыдугледжвае не толькі не браць удзел у “выбарах”, гэта таксама неўдзел у яго мерапрыемствах, справах, розных ашукантцкіх рэчах, якое ставіць перад сабой галоўную мэту: стварэнне паралельнага існавання грамадства. Гэта і ёсць свая сіла, пра якую пісалася вышэй. У гэтым працэсе, трэба выдзеліць некалькі этапаў. 1) Інтуітыўны. На якім мы зараз і знаходзімся. Людзі, апынуўшыся ў цяжкім стане, спрабуюць самастойна шукаць выйсця, вельмі часта гэта адбываецца ў форме “мая хата з краю”. Але калі такія настроі распаўсюджаныя, адбываецца масавае несвядомае дзеянне. 2) Ідэйны. Свядомае дзеянне, разуменне рэальнага стану і актуўнае мірнае супраціўленне. Гэта стварэнне паралельнае сістэмы адукацыі, салідарнасць, калі адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Барацьба на гэтым узроўні, вымагае спраў, якія будуць супрацьлеглымі дзеянням ўлады, на кожны яе крок – адпаведны адказ, а таксама назапашванне сілаў. Галоўнае рухаючай сілай павінна быць Ідэя, у нашым выпадку нацыянальная.
Ад разумення рэальнага становішча, павінны вынікаць дзеянні. Сёння для нас галоўным ёсць пашырэнне гістарычнай асветы, праўды пра маскоўскую імпэрыю. А такіх момантах вельмі важна, як паведзе сябе свядомая, кажучы мовай Гумілёва: “пасіянарная частка грамадства”, якая павінна стаць лакаматывам і прыкладам для астатніх. Аднак трэба разумець, што актыўная меншасць здатная на многае, але без апоры, яна не ўтрымаць і замацаваць поспех. Напрыклад Україна, дзе меншасць зрабіла значныя дасягненні, але ўжо другі раз не змагла яе замацаваць. Антыджяржаўная алігархічная сістэма не зламана і працягвае існаваць. Аднак першы крок зроблены, і гэта галоўнае. Грамадства зразумела, што яно можа рабіць змены само, няспынна пашыраецца колькасць актыўных людзей: валанцёраў, добраахвотнікаў, спонсараў. Недарэмна, новы рэжым Парашэнкі б’е менавіта па гэтых накірунках, разумеючы, што тут ёсць смерць алігархічнай сістэмы, актыўным чальцом якой ён з’яўляецца. Але нельга спыніць ідэі час якой настаў. Настане час і беларускай ідэі, галоўнае быць да гэтага падрыхтаваным і непаўтараць памылак.
Пасля падзей, якія адбыліся ў Парыжы, нельга абысці пытанне сусветнага тэрарызму. Для тых, хто аналізуе гэтыя з’явы, ёсць відавочным, што гэта праблема набыла востры характар пасля захопу ўлады ў Расіі КГБ. Свае першыя крокі, ён пачаў з тэрактаў супраць уласных грамадзян з мэтай развязаць вайну ў Чачні, гэта ўдалося зрабіць. Яшчэ ў часы Андропава, КГБ рабіла вялікую стаўку на стварэнне агентурнай сеткі, арганізацыі радыкальных ісламісцкіх груповак, прасоўванне антысеміцкай прапаганды. Такая тактыка давала плён. Пасля развала СССР, дзейнасць міжнародная КГБ прыціхла, ён займаўся ўнатранымі праблемамі і краінамі СНГ. Захапіўшы ўладу, быў “раскансэрваваны” усход, стала актуальнай праблема міжнароднага тэрарызму. Ігіл – адзін з прыкладаў, які павінен напужаць свет. Пасля паразы на Ўкраіне, Масква кінулася змагацца з тэрарызмам (які сама і стварыла). Арганізацыя тэрактаў, на іх думку, павінны спрыяць узрастанню яе аўтарытэта, як змагаркі з ім. Заходняя лібэральная палітыка, схаваўшы галава ў пясок, лічыць, што вайна на Ўкраіне, унутраная акупацыя Беларусі, розныя дыверсіі супраць іншых народаў з боку Расіі іх не кранаюць, маўляў, хай самі разбіраюцца. Але імпэрыя зла дастане іх у Парыжы і ў Лондане і ў Брусэлі. І гэта ўжо праблема не толькі наша, а ўсяго свету. Адзіны шлях для яго – барацьба. У гісторыі, цяжка прыгадаць больш подлай дзяржавы, якая нарабіла столькі гора ўсяму свету. Аднак яна хутка згіне, і свет уздыхне з палёгкай.

LEAVE A REPLY

Please enter your comment!
Please enter your name here