Окупаційний режим Білорусі не можна реформувати, його можна тільки знищити

0
101

Больш чым двадцацці гадовые існавання акупацыйнага рэжыму на Беларусі прывялі да цяжкіх наступставаў не толькі ў нацыянальным і культурным жыцці, але і поўнага разбурэння гаспадаркі. У такіх цяжкіх умовах, калі разгромлена і вытаптана нацыянальная альтэрнатыва, правакаванне агентурай паражэнчаскіх настрояў, нявер’я ў свае сілы, у многіх неабыякавых людзей узнікаюць думкі, якія інспіруюцца і падаграюцца спэцслужбамі, пра нейкую рэфармацыю, “ дэмакратызацыю” гэтай сістэмы. Самае галоўнае, што гэтыя рэфарматары, нават не маюць ўцямнага разумення, як ён павінен рэфармавацца, якія канкрэтныя крокі павінны быць зроблены. Каб зразумець гэта, трэба ведаць з кім мы маем справу. Як казалася вышэй – гэта прамаскоўскі рэжым унутранай акупацыі, які пасутнасці з’яўляецца неабальшавісцкім, і нават яшчэ горшым, бо ўзяў ад савецкай сістэмы самае горшае. Калі аналізаваць гэтую з’яву, трэба ведаць, што бальшавіцка-камуністычная ідэялогія, была формай маскоўскага імпэрыялізму, якая пад лозунгамі ронаўнасці знішчала народы, якая праз удзяржаўленне гаспадарскага жыцця, ператварала людзей у жабракоў, якія былі вымушаны жыць на падачкі з іх ласкі, а ў выпадку нязгоды, не мець сродкаў для існавання. Пасля распаду СССР, шырма камунізма была адкінутая, застаўся голы імпэрыялізм. Ён быў бачны, нават праз недарэчныя спробы прыкрыцця нейкай “дэмакратыяй”, якая агалілася падчас вайны з Чачнёй.
Гэта кароткая характарыстыка ворага, асноўныя тэзісы яго спраў. Ці мажліва гэту сістэму рэфармаваць? Відавочна не. Размовы пра тое, што можна нейкія ідэйнымі і маральнымі чыннікамі ўплываць на прадстаўнікоў гэтай сістэмы (акупацыйная адміністрацыя) не маюць ніякай перспектывы. Бо ідэямі, можна вырваць адтуль толькі людзей маральна і ідэйна вартых. Ці ёсць там такія людзі, так ёсць, але іх там вельмі мала. Абсалютная частка – гэта безыдэйны і амаральны элемент, для якіх ёсць выбар: або мець уладу над усім, або не мець нічога. Гэтыя людзі ёсць асновай акупацыйнага рэжыму, і зразумела, што ўплываць на яго ідэйна-маральнымі прынцыпамі немагчыма. У гэтай справе неможна змагацца ідэямі, бо гэты рэжым базуецца не на стойкасці прынцыпаў , а на хлусні і тэроры. Арыентавацца на іх міласць, “заклікаючы рознымі пікетамі, заявамі на тое каб адумаліся”, не мае сэнсу
Яго немагчыма змяняць этапамі, яго магчыма знішчыць толькі цалкам. Як папярэджвалі нацыяналісты ў 90-ых, калі арда толькі пачала разварочваць шырокі наступ на культуру, мову, беларускі нацыянальны лад і спосаб жыцця, што знішчыўшы базавыя каштоўнасці нацыі, разбяруцца і з эканомікай, а потым будуць фізічна вынішчаць. Гэтыя працэсы мы зараз і назіраем, зніжэнне ўзроўню жыцця, абкладанне падаткамі. Любая прадпрамальніцкая ініцыятыва нарываецца на бюрактычны айсберг, а калі і атрымоўваецца яго мінуць, то чакаюць горы папераў і вялікія штрафы. Заблытаныя цяжкім жыццём людзі, робяцца добрай глебай для гэбоўскіх маніпуляцый. Узнікаюць пратэсты, страйкі з пэўнымі вымогамі ( зноў жа спроба рэфармаваць) адмяніць нейкі закон ці указ. Неўсведамленне працэсаў, пра якіх пісалася вышэй, прыводзіць да неабгрунтаваных спадзяванняў – вось стане як было і будзе ўсё добра. Гэта адзін з прыкладаў, ідэялагічнага неразумення праблемы. Бо антыбелерускі рэжым робіць гэтыя захады мэтанакіравана, каб дабіць прыватную ініцыятыву. У якія “еўрапейскія працэсы” яны збіраюць яго ўцягваць? Падсадны качкі наперабой убіваюць у галаву думку: захад будзе даваць грошы, а ён нешта будзе рабіць. Як я пісаў у характарыстыцы, гэтыя людзі не маюць ніякай адказнасці, узяўшы грошы, яны зробяць так, як ім скажуць гаспадары. Разам з тым даюцца нейкія надзеі на нейкія дробязныя змены.
Вялікая праблема ў супрацьстаянні гэтай безпадстаўнай думцы, ёсць інфармацыйная вайна і расцярушаннасць (адсутнасць) нацыянальных сілаў, якія павінны б выступіць з ідэялагічным абгрунтаваннем і данесці ў масы. Інфармацыйныя зброя з’яўляецца галоўным чыннікам, не толькі адсоўванне ідэй бескампраміснай барацьбы на перэферыю, але і абалваньванню шырокіх мас свядомых людзей. Гэта вельмі вялікая праблема, бо яна марудзіць час, заводзіць іх у тупік. Альтэрнатыўных і ранавартасных сродкаў барацьбы ў нацыянальных сілаў проста няма, бо немаючы ніякіх рэсурсаў прабівацца праз два эшэлоны прапаганды вельмі цяжка. Толькі праз гістарычныю асвету можна стварыць аснову для ўспрыняцця гэтых ідэй, а стварыўшы аснову, іх трэба данесці і даць час на ўсведамленне. Фактычна, я абазначыў тры этапы падрыхтоўкі да дзеяння, незрабіўшы якіх, не можа быць каранных зменаў.

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне

LEAVE A REPLY

Please enter your comment!
Please enter your name here